Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Кст 2009

У Беларусь прыбылі мытныя эксперты ЕС

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь прыбылі сёння мытныя эксперты Еўрапейскага саюза для ацэнкі патэнцыялу беларускай мытні па ўкараненню сістэмы папярэдняга паведамлення. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Сёння адбылася сустрэча мытных экспертаў ЕС са старшынёй ДМК Беларусі Аляксандрам Шпілеўскім. Гэта другі візіт еўрапейскіх спецыялістаў у рэспубліку. Мытная служба Беларусі лічыць гэта ключавым момантам адносін з Еўрасаюзам і яшчэ адной магчымасцю стварэння спрыяльных умоў для перамяшчэння тавараў, падкрэслілі ў камітэце.

Акрамя таго, знаходжанне экспертаў Еўрасаюза дае магчымасць беларускай мытнай службе прадэманстраваць вынікі ў стварэнні эфектыўных мытных працэдур на граніцы, а таксама абмеркаваць актуальныя пытанні мытнага кантролю, развіцця інфармацыйных тэхналогій, тэхнічнай дапамогі.

У час знаходжання місіі запланавана наведванне экспертамі пунктаў мытнага афармлення ў Мінску і непасрэдна ў пунктах пропуску на граніцы.-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі