У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Чэр 2018

У Беларусь прыбыў першы грузавы поезд з кітайскай правінцыі Хэбэй

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэрмінал Калядзічы Рэспубліканскага транспартна-экспедыцыйнага ўнітарнага прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" ("БТЛЦ") Беларускай чыгункі прыбыў першы грузавы кантэйнерны поезд з горада Шыцзячжуан - адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты поезд за 15 дзён пераадолеў каля 9,5 тыс. км. У яго саставе 38 кантэйнераў з таварамі прамысловага прызначэння. Частку з іх забяруць атрымальнікі са станцыі, астатнія пойдуць аўтадастаўкай па Беларусі. Сярод атрымальнікаў грузу, што прыбыў, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Плануецца, што па новым маршруце саставы будуць адпраўляцца 3-4 разы на месяц, а ў адваротным напрамку - 2 разы на месяц.

Хэбэй стане 13-й кітайскай правінцыяй, з якой "БТЛЦ" супрацоўнічае па перавозцы кантэйнерных грузаў. Генеральны дырэктар прадпрыемства Яўген Усянкоў адзначыў: "Выбудоўваюцца бізнес-адносіны паміж беларускімі суб'ектамі гаспадарання і кітайскімі. Наша задача - прапанаваць аптымальную лагістычную схему, якая дае магчымасць мінімізаваць транспартныя расходы пры перавозцы грузаў".

Ён таксама акрэсліў перспектыву наладжвання перавозак грузаў з правінцыі Хэбэй праз Беларусь у краіны Заходняй Еўропы. "Сёння прыбылі грузы для беларускіх грузаатрымальнікаў, але транспартна-лагістычны тэрмінал "Калядзічы" з'яўляецца міжнародным кантэйнерным хабам, з якога грузы адпраўляюцца ў краіны СНД, Заходняй Еўропы, Балтыі, Скандынавіі, - дадаў гендырэктар. - Чыгуначныя грузавыя перавозкі абыходзяцца ў 10 разоў танней за авіяперавозкі. Акрамя таго, дастаўка грузаў з Кітая па сушы адбываецца ў чатыры разы хутчэй, чым па моры праз порт Клайпеды".

Член пастаяннага камітэта правінцыі Хэбэй, сакратар муніцыпальнага камітэта Шыцзячжуан Сін Гахуэй падкрэсліў, што стварэнне новых маршрутаў грузавых кантэйнерных перавозак садзейнічае ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі і рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".

Дзяржаўнае прадпрыемства "БТЛЦ" уваходзіць у лік вядучых экспедытараў Беларусі, прапануе сучасны транспартна-лагістычны сэрвіс. Арганізацыя перавозак кантэйнернымі паяздамі - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці прадпрыемства, які найбольш актыўна развіваецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску