Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2021

У Беларусі павышаюць патрабаванні да ліцэнзавання дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі

У Беларусі павышаюць патрабаванні да ліцэнзавання дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 137 "Аб рэгуляванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам павышаюцца патрабаванні да ліцэнзавання такой дзейнасці. У прыватнасці, указам ліцэнзаванне ў названай галіне вылучана ў асобную сферу заканадаўства. Вызначаны комплекс рэалізуемых дзяржавай мер, звязаных з усімі аспектамі ліцэнзавання ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення (выдача ліцэнзій, унясенне ў іх змяненняў, прадаўжэнне тэрмінаў дзеяння, спыненне дзеяння і іншае).

Таксама вызначаны пералік выконваемых работ і аказваемых паслуг, што складаюць дзейнасць у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення. У дакуменце ўлічаны асаблівасці ліцэнзавання збудавання і ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку Беларускай АЭС.

Функцыі ліцэнзійнага кантролю ўскладзены на наглядны орган - Дзяржатамнагляд (раней гэтыя функцыі былі ўскладзены на МНС).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі