Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2018

У Беларусі пашыраюцца межы СЭЗ і магчымасці развіцця іх інфраструктуры

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пашыраюцца межы свабодных эканамічных зон і магчымасці развіцця іх інфраструктуры. Адпаведны ўказ нумар 346 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам прадугледжваецца пашырэнне тэрыторыі свабодных эканамічных зон "Магілёў", "Мінск" і "Гроднаінвест" шляхам уключэння перспектыўных зямельных участкаў. Аптымізацыя тэрыторыі СЭЗ "Гроднаінвест" будзе праведзена шляхам выключэння аднаго ўчастка ў сувязі са змяненнем яго мэтавага прызначэння і выключэння ўчасткаў, не запатрабаваных інвестарамі.

Для стварэння інфраструктуры ў СЭЗ цяпер могуць выкарыстоўвацца дадатковыя крыніцы фінансавання, не забароненыя заканадаўствам, што дасць магчымасць выкарыстоўваць на гэтыя мэты крэдытныя сродкі. Указам замацоўваецца магчымасць вызначаць у якасці заказчыкаў па праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў інфраструктуры ў межах СЭЗ іншыя арганізацыі, акрамя адміністрацый СЭЗ. Гэтыя меры ствараюць умовы для магчымасці крэдытавання будаўніцтва інфраструктуры ў СЭЗ у перспектыве.

Акрамя таго, спрашчаецца парадак камандзіравання кіраўнікоў адміністрацый СЭЗ для вырашэння актуальных пытанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс