Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліп 2015

У Беларусі падрыхтавана канцэпцыя дзяржаўнай антарктычнай праграмы на 2016-2020 гады

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі падрыхтавана канцэпцыя дзяржаўнай антарктычнай праграмы на 2016-2020 гады і на перыяд да 2025 года. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік начальніка Цэнтра палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук, кіраўнік беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў у час сустрэчы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы "Інстытут Арктыкі і Антарктыкі" (ФДБУ) і Расійскай антарктычнай экспедыцыі на чале з намеснікам дырэктара ФДБУ, начальнікам Расійскай антарктычнай экспедыцыі Валерыем Лукіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтавана ўжо канцэпцыя дзяржаўнай антарктычнай праграмы на 2016-2020 гады і на перыяд да 2025 года. Яна перададзена на ўзгадненне ў зацікаўленыя ведамствы і арганізацыі Беларусі. Да 1 верасня гэты дакумент павінен быць канчаткова ўзгоднены і перададзены ў Савет Міністраў на разгляд і зацвярджэнне", - падкрэсліў ён.

Аляксей Гайдашоў адзначыў, што канцэпцыя прадугледжвае павелічэнне фінансавання палярных даследаванняў у 2,5-3 разы ў бліжэйшыя 5 гадоў. "У новай праграме акцэнт будзе зроблены на будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі, павелічэнне фінансавання звязана з расходамі як па вырабе, так і па транспарціроўцы і мантажы модуляў станцыі. Плюс павелічэнне штатнага складу беларускай антарктычнай экспедыцыі як мінімум на 2 чалавекі", - растлумачыў ён. Паводле слоў Аляксея Гайдашова, у экспедыцыі да гэтага часу няма штатнага ўрача. "Будзем гэту сітуацыю выпраўляць, і запланавалі з 2016 года ўвядзенне штатнай адзінкі медыка. Акрамя таго, будзе павялічаны на 1-2 чалавекі штатны склад Цэнтра палярных даследаванняў, таму што важным элементам цяпер з'яўляецца міжнародная дзейнасць", - паведаміў ён.

Намеснік начальніка Цэнтра палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук растлумачыў, што галоўная мэта візіту расійскай дэлегацыі ў Беларусь - абмеркаванне механізма транспарціроўкі першых элементаў Беларускай антарктычнай станцыі ў снежні 2015 года і матэрыяльнай кампенсацыі расійскаму боку. "Нашы калегі з Расіі не разглядаюць магчымасць адпраўкі трох секцый першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі з якога-небудзь камерцыйнага пункту гледжання, але мы павінны, калі лічым сябе самадастатковымі ўдзельнікамі асваення Антарктыкі, знайсці магчымасць кампенсаваць іх затраты на транспарціроўку. Цану пытання пакуль агучваць не будзем, яна залежыць ад мноства самых розных фактараў", - падкрэсліў ён.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў запэўніў, што будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі, а значыць, і транспарціроўка першага модуля, запланаваная на канец восені - пачатак зімы бягучага года, адбудзецца. "Кошт пытання пад'ёмны не толькі для краіны, а нават для НАН. Мы жадаем быць раўнапраўнымі ўдзельнікамі ў сферы асваення Антарктыкі і правядзення там навуковых даследаванняў. Беларусь разлічвае на працяглыя перспектывы работы на гэтым кантыненце", - канстатаваў ён.

У ходзе візіту абмяркоўваецца таксама план навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2015-2016 гады, у тым ліку ў ходзе 8-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 61-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі. Намеснік дырэктара ФДБУ "Інстытут Арктыкі і Антарктыкі", начальнік Расійскай антарктычнай экспедыцыі Валерый Лукін адзначыў, што расійскія вучоныя гатовы выслухаць усе прапановы беларускага боку і ўнесці свае.

Праект плана будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі распрацаваны ў 2012 годзе па даручэнні Савета Міністраў Беларусі, зацверджаны Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгоднены Міністэрствам фінансаў. Плануецца, што першую чаргу станцыі пабудуюць у Антарктыдзе да 2018 года. Аб'ект будзе складацца з 8-10 модуляў, аснашчаных усім неабходным для жыцця і работы палярнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі