Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Oct 2015

У Беларусі не плануецца ў бліжэйшы час змяняць стаўкі падаткаў для бізнесу

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі не плануе ў бліжэйшы час змяняць стаўкі падаткаў для бізнесу. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская падатковая сістэма ў цэлым сфарміравана. Маштабныя падатковыя рэформы ў нашай краіне ўжо, па сутнасці, праведзены. Урад прымае меры, каб не мяняць падатковыя ўмовы для вядзення бізнесу", - адзначыла Эла Сяліцкая. Паводле яе слоў, у першую чаргу размова ідзе аб тым, каб не павялічваць падатковую нагрузку на бізнес і не змяняць правілы падатковага заканадаўства як мінімум на працягу фінансавага года. У цэлым жа ставіцца задача не павялічваць падатковую нагрузку і колькасць падаткаў, не змяняць іх стаўкі на працягу пяці гадоў, дадала намеснік міністра.

МПЗ сёння праводзіць канферэнцыю "Практыка прымянення падатковага заканадаўства ў 2015 годзе", якая аб'ядноўвае вядучых экспертаў у галіне падаткаабкладання МПЗ і практыкуючых бухгалтараў, аўдытараў, каб падвесці вынікі мінулага падатковага перыяду, абмеркаваць практыку прымянення падатковых норм як уступіўшых у сілу з 1 студзеня 2015 года, так і прынятых на працягу года.

У парадак дня канферэнцыі ўключаны такія важныя для плацельшчыкаў пытанні, як агляд і каментарыі тыповых парушэнняў суб'ектамі гаспадарання падатковага заканадаўства, выяўленых кантралюючымі органамі ў 2015 годзе, ключавыя аспекты вылічэння падатку на прыбытак і ПДВ з улікам змяненняў, якія адбыліся ў бягучым годзе, практыка вызначэння падатковай базы і прымянення падатковых ільгот, у тым ліку будаўнічымі арганізацыямі, а таксама пры вяртанні прадукцыі, тавараў.

Акрамя таго, будуць разгледжаны актуальныя пытанні вызначэння падатковай базы і вылічэння падаходнага падатку, важныя аспекты ў вылічэнні і выплаце экалагічнага, зямельнага падаткаў і падатку на нерухомую маёмасць, нюансы прымянення ў 2015 годзе спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Фармат дыскусіі дасць магчымасць задаваць хвалюючыя пытанні непасрэдна работнікам МПЗ і на месцы атрымліваць неабходныя растлумачэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі