У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2018

У Беларусі намалацілі больш за 4 млн т збожжа

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле інфармацыі на 8 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з больш як 1,460 млн га, што складае 68,3 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 4 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 27,5 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017-м па стане на 8 жніўня аграрыі намалацілі 2,794 млн т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 88,8 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 81,3 працэнта плошчаў, Мінскай - 74,8 працэнта, Гомельскай - 62,8 працэнта, Віцебскай - каля 50 працэнтаў і Магілёўскай - 48,7 працэнта плошчаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс