Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Aug 2022

У Беларусі намалацілі 7 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 7 млн тон збожжа
Фота з архiва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 7 млн т збожжа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Сёння раніцай беларускія аграрыі перасягнулі мяжу 7 млн т збожжа", - сказалі ў ведамстве.

Паводле аператыўных даных Мінсельгасхарча, у Брэсцкай вобласці ўборка збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) завяршылася. У Віцебскай вобласці ўбрана 74,5 працэнта плошчаў (264,7 тыс. га), Гомельскай - 89,7 працэнта (305,5 тыс. га), Гродзенскай - 86,8 працэнта (264,9 тыс. га), Мінскай - 89,3 працэнта (400,7 тыс. га), Магілёўскай - 83,3 працэнта (276,1 тыс. га). Завяршыць масавую ўборку ў Беларусі плануюць да 25 жніўня.

Ураджайнасць збожжавых у гэтым годзе фіксуецца вышэйшая за мінулагоднюю на аналагічную дату. Кукуруза, грэчка і проса ўбіраюцца пазней, яны таксама ўнясуць свой уклад у агульны ўраджай.

Аб'ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі