Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2026

У Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа
Фота з архiва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 3 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 29 ліпеня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 3022 тыс. т,  і гэта на мільён больш, чым на гэту ж дату мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая - 857 тыс. т, Мінская - 620 тыс. т, Гродзенская - 590 тыс. т, Гомельская - 492 тыс. т, Магілёўская - 291 тыс. т, Віцебская - 172 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 862 тыс. га, што складае 35% ад агульнай плошчы 2432 тыс. га.

Выцераблена лёну на 27 тыс. га, што складае 62% запланаваных плошчаў. "Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш як у два разы перавышаюць мінулагоднія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі", - адзначылі ў прэс-службе.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа - 61 тыс. т (9% ад плана 663 тыс. т), алейнага семя рапсу - 76 тыс. т (46% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю - 21 тыс. т (25% ад плана 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на плошчы 692 тыс. га, што складае 68% ад плана.

Нарыхтавана сена 425 тыс. т (59% ад плана), сіласу - 351 тыс. т (больш за 1% ад плана), травяных кармоў - 3383 тыс. т (33% ад плана), сенажу - 10 957 тыс. т (77% ад плана).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 185 тыс. т дзеючага рэчыва (107% да плана).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі