Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2014

У Беларусі наладжаны дакладны кантроль для недапушчэння вывазу ў Расію санкцыйных тавараў

21 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі наладжаны дакладны кантроль для недапушчэння вывазу ў Расію санкцыйных тавараў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі Ігар Назарук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праз нашы ветэрынарныя, фітасанітарныя службы наладжаны дакладны, надзейны кантроль і забяспечваецца недапушчэнне пранікнення ў Расію так званых санкцыйных тавараў па расійскім спісе", - падкрэсліў Ігар Назарук.

Прадстаўнік МЗС нагадаў, што ў Мытным саюзе ў Беларусі ёсць шэраг абавязацельстваў. "Калі адзін з нашых партнёраў па "тройцы" ўводзіць абмежавальныя меры, якія закранаюць знешні гандаль, то з прычыны пагаднення дзяржаў - членаў МС аб парадку ўвядзення і прымянення мер, што закранаюць знешні гандаль таварамі на адзінай мытнай тэрыторыі адносна трэціх краін, мы адпаведным чынам рэагуем. Калі расійскі бок увёў забарону і абмежаванні адносна якіх-небудзь тавараў, а гэтыя тавары накіроўваюцца праз Беларусь транзітам у Расію, то мы павінны прымаць меры, якія не дадуць магчымасці паступіць гэтым таварам у Расію", - адзначыў дырэктар дэпартамента МЗС.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 6 жніўня падпісаў указ "Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі РФ". Дакумент уводзіць на год абмежаванні на ўвоз у краіну сельгаспрадукцыі дзяржаў, якія падтрымалі антырасійскія санкцыі. Ва ўказе адзначаецца, што гэтыя меры прыняты ў мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі. У пералік замежнай сельгаспрадукцыі, адносна якой уводзіцца поўная забарона на пастаўкі, уключаны ялавічына, свініна, мяса птушкі, рыба, сыры, малако і плодаагароднінная прадукцыя з Аўстраліі, Канады, ЕС, ЗША, Нарвегіі. З гэтага спіса 20 жніўня былі выключаны малькі, безлактознае малако і безлактозная малочная прадукцыя, насенная бульба, цукровая кукуруза, гарох, БАДы і вітаміны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі