Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Apr 2015

У Беларусі можа быць створаны нацыянальны аператар па транслагістычных паслугах

7 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі можа быць створаны нацыянальны аператар па транслагістычных паслугах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што нацыянальны аператар па транслагістычных паслугах у Беларусі неабходны, каб ліквідаваць раз'яднанасць у рабоце гандлёвай, мытнай і іншых галін. Анатоль Калінін выказаў упэўненасць, што стварэнне адзінага ядра кіравання, якое будзе інтэгравана ў тым ліку з сусветнымі кампаніямі, дасць комплексны эфект: знізяцца затраты, павысіцца аператыўнасць перамяшчэння грузаў і аб'ём транзіту праз краіну.

Беларусь паслядоўна працуе над паляпшэннем дарожнай інфраструктуры, прыцягваючы для гэтага замежныя інвестыцыі, выкарыстоўваючы інструменты дзяржаўна-прыватнага партнёрства. "Мы працуем ужо з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця наконт прыцягнення ў гэтай форме інвестыцый. Ёсць два напрамкі. Участкі дарог Кобрын - Гомель - Расійская Федэрацыя і Валожын - Каменны Лог", - расказаў віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, на бліжэйшы час запланавана сустрэча з еўракамісарам, каб абмеркаваць магчымасці суфінансавання гэтых праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі