Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Jan 2023

У Беларусі легалізаваны паралельны імпарт

У Беларусі легалізаваны паралельны імпарт
Фота з архiва

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі легалізаваны паралельны імпарт. Гэта прадугледжана законам Беларусі ад 3 студзеня 2023 года нумар 241-З "Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці", які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з дакументам, у Беларусь дапускаецца ўвоз і ўвядзенне ў грамадзянскі абарот тавараў, дзе прыменены аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, без згоды праваўладальнікаў з замежных дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні. Такімі аб'ектамі лічацца камп'ютарныя праграмы, аўдыявізуальныя і музычныя творы, перадачы арганізацый вяшчання. Выкарыстанне гэтых аб'ектаў не лічыцца парушэннем выключных правоў.

У прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях растлумачылі, што ўмовамі для выкарыстання іншых аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія змешчаны ў імпартных таварах, будуць з'яўляцца: істотная важнасць тавараў для ўнутранага рынку, крытычны недахоп тавараў на ўнутраным рынку або наяўнасць відавочнай пагрозы такога недахопу, а таксама ўключэнне тавараў у адпаведныя пералікі. Савету Міністраў даручана вызначаць дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на вызначэнне і вядзенне такіх пералікаў, а таксама парадак іх фарміравання і вядзення.

Акрамя таго, у дакуменце абазначана, што тавары не ўключаюцца ў пералікі, калі праваўладальнікі або іншыя асобы з іх згоды вядуць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з юрыдычнымі асобамі або фізічнымі асобамі з Беларусі і такое супрацоўніцтва не прыводзіць да крытычнага недахопу гэтых тавараў (груп тавараў) на ўнутраным рынку.

Таксама па рашэнні Дзяржаўнага мытнага камітэта аб'ект інтэлектуальнай уласнасці можа быць часова выключаны з нацыянальнага мытнага рэестра аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, калі тавар, дзе ён прыменены, уключаны ў пералік істотна важных для ўнутранага рынку тавараў.

Мэта прыняцця дакумента - стварэнне ўмоў для павышэння ўнутранай устойлівасці эканомікі, прадухілення або змяншэння крытычнага недахопу на ўнутраным рынку харчовых або іншых тавараў, павышэння ўзроўню інфармацыйнай бяспекі, развіцця інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства, забеспячэння доступу да дасягненняў сусветнай культуры і падзей сучаснага жыцця.

Асноўныя артыкулы закона ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля яго апублікавання і дзейнічаюць да 31 снежня 2024 года ўключна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі