Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2020

У Беларусі для ІТ-сектара створаны самыя камфортныя ўмовы - Лукашэнка

У Беларусі для ІТ-сектара створаны самыя камфортныя ўмовы - Лукашэнка
Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі для ІТ-сектара створаны самыя камфортныя ўмовы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У апошнія гады ў свеце нас усё часцей называюць ІТ-краінай. Для ІТ-сектара створаны самыя камфортныя ўмовы. А дасягнуты поспех - заслуга іх саміх. Яны ініцыявалі і падрыхтавалі дэкрэт Прэзідэнта ў 2017 годзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што экспарт гэтага сектара ў мінулым годзе склаў $2,5 млрд. "І ўсяго за адзін год новых рэзідэнтаў з'явілася больш, чым за ўсе папярэднія 12 гадоў існавання Парка (высокіх тэхналогій. - Заўвага БЕЛТА). Самае цікавае: нават нягледзячы на пандэмію, яны не толькі не страцілі, але і прадоўжылі расці, прычым вельмі імкліва", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, рашэнне наконт ПВТ прымалася не толькі і не столькі дзеля саміх айцішнікаў. "Бо што такое IT-парк? Гэта ж мільярды валюты для краіны. Яны зарабляюць іх за мяжой, а пакідаюць тут. І гэта вялікі ўклад у нашу эканоміку. Моцны IT-сектар - сведчанне ўзроўню развіцця нацыі. І за гэтым будучыня", - упэўнены беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што "лічбу" ў Беларусі трэба ўкараняць хутчэй. "Новыя інфармацыйныя тэхналогіі - гэта штучны інтэлект, разумны горад, паслугі, грамадская бяспека, уласныя плацежныя сістэмы, якія не залежаць ад транснацыянальных. Лідары лічбавізацыі ў свеце вызначаны. Гэта ЗША і Кітай. З імі мы абавязаны дамовіцца аб прамым стратэгічным супрацоўніцтве ў гэтай сферы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі