19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі ўбралі 24 працэнты плошчаў цукровых буракоў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Цукровыя буракі ўбраны з 24 працэнтаў плошчаў, што складае 26 тыс. га. Накапана 1 млн 230 тыс. т караняплодаў сярэдняй ураджайнасцю 471 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 28,3 ц/га", - расказалі ў прэс-службе.
Паводле аператыўных даных на 19 верасня, з палёў краіны намалочана 9 млн 7 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2260 тыс. т, Гродзенская - 1744 тыс. т, Брэсцкая - 1684 тыс. т, Магілёўская - 1265 тыс. т, Гомельская - 1051 тыс. т, Віцебская - 1003 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 2395 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 666 тыс. т - 95 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 549 тыс. га (37 працэнтаў запланаванага).
Нарыхтавана льнотрасты 99 тыс. т ураджайнасцю 45 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 11,1 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 25 працэнтаў плошчаў, што складае 238 тыс. га.
Нарыхтавана сена 510 тыс. т (71 працэнт плана), сенажу - 13 млн 445 тыс. т (96 працэнтаў плана).
Травяных кармоў нарыхтавана 5 млн 569 тыс. т (55 працэнтаў плана).
Бульбы ў краіне накапана 225 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 340 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 30,4 ц/га.