У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Жнв 2015

У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты

26 жніўня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты. Аб гэтым паведаміў сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута ў час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 55-годдзя ўтварэння сістэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі адкрыта чарговае радовішча і немалое. Цяпер ацэньваюцца яго запасы. Гэта Шацілкаўскае радовішча, якое размешчана ў Прыпяцкім прагіне", - растлумачыў ён.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што спецыялісты ведамства цяпер сканцэнтравалі намаганні на даследаванні нетраў. "Мы вядзём актыўную работу з "Беларуснафтай", а цяпер яшчэ і пачынаем працаваць над прыцягненнем да распрацоўкі нафтавых радовішчаў і іншых кампаній, у тым ліку кампаній сусветнага ўзроўню", - адзначыў ён.

Андрэй Каўхута нагадаў, што цяпер у Беларусі здабываецца 1,6 млн т нафты ў год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску