Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2013

У Астане прайшоў Казахстанска-беларускі ІТ-форум

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Астане прайшоў Казахстанска-беларускі ІТ-форум, які стаў прадаўжэннем ІІ Казахстанска-беларускага бізнес-форуму, паведамляюць інфармагенцтвы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнес-структур і няўрадавага сектара абедзвюх краін. Работу форуму ўзначалілі віцэ-міністр транспарту і камунікацый Казахстана Сакен Сарсенаў і намеснік міністра сувязі і камунікацый Беларусі Мікалай Струкаў.

Мэтай мерапрыемства быў абазначаны абмен вопытам і супрацоўніцтва па такіх актуальных ІТ-напрамках, як электронны ўрад, электронная камерцыя, распрацоўка праграмнага забеспячэння для бізнесу і дзяржструктур, а таксама вытворчасць высокатэхналагічнага абсталявання.

У ходзе работы секцыі "Электронны і мабільны ўрад" былі абмеркаваны пытанні стварэння аналітычных сістэм для дзяржаўных органаў, баз даных, сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту, а таксама ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у камунальную гаспадарку, інфармацыйных сістэм і тэхналогій па бяспецы ў адукацыйныя ўстановы.

Акрамя таго, бакі выказалі свае прапановы адносна аўтаматызацыі аўтамабільных пунктаў пропуску на граніцах у рамках Мытнага саюза, узаемадзеяння новых інфармацыйных сістэм з ужо устаноўленымі.

На пасяджэнні секцыі "IT-рашэнні ў бізнес-сектары" былі ўзняты тэмы ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у нафтагазавай галіне, банкаўскай і вытворчай сферах, а таксама ўкаранення і падтрымкі воблачных рашэнняў для кампаній, якія аказваюць паслугі хостынгу і пасяўнога фінансавання ІТ-праектаў. Усяго ў рабоце форуму прынялі ўдзел больш за 25 кампаній.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі