Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Лют 2025

У Арэнбургскую вобласць за 10 гадоў пастаўлена больш за 2,5 тыс. трактароў BELARUS

У Арэнбургскую вобласць за 10 гадоў пастаўлена больш за 2,5 тыс. трактароў BELARUS
Фота з архiва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Арэнбургскую вобласць за апошнія 10 гадоў пастаўлена больш за 2,5 тыс. трактароў BELARUS, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.

У МТЗ дадалі, што гэта колькасць трактароў складае 53,9 працэнта ад агульнай колькасці закупленых расійскім рэгіёнам машын.

Супрацоўніцтва з Арэнбургскай вобласцю прадаўжаецца і па іншых напрамках - фірменная аўдыторыя BELARUS адкрылася ў Арэнбургскім аграрным каледжы імя В.М. Чардзінцава. "Гэта важны крок у падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу рэгіёна. Сельгаспрадпрыемствы і адукацыйныя ўстановы - адзіная сістэма, удзел работадаўцаў у падрыхтоўцы мае асаблівае значэнне. Новы клас стане тэхнічнай пляцоўкай для навучання будучых спецыялістаў, што пазітыўна паўплывае на развіццё ўсёй галіны", - адзначыў першы віцэ-губернатар Арэнбургскай вобласці Сяргей Балыкін.

Адкрыццё агракласа стала магчымым пры падтрымцы кампаніі "Аўтацэнтр", афіцыйнага дылера Мінскага трактарнага завода.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі