Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Лют 2015

У 2015 годзе ў Беларусі будзе асвоена вытворчасць 140 лякарстваў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2015 годзе ў Беларусі будзе асвоена вытворчасць 140 лякарстваў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што новыя лякарствы беларуская фармпрамысловасць асвойвае штогод. У бягучым годзе 140 найменняў новых лякарстваў будзе асвоена і ўкаранёна для патрэб насельніцтва.

Ён падкрэсліў, што айчынныя прэпараты па ўсіх параметрах ідэнтычныя імпартным і пры гэтым значна таннейшыя. Сярэднеўзважаная цана айчыннай упакоўкі - $1,36, у той час як імпартная каштуе $4,72, адзначыў міністр. Між тым у Міністэрстве аховы здароўя занепакоены неабгрунтаваным імпартам лякарстваў і маюць намер прыняць меры для вырашэння гэтай праблемы.

Васіль Жарко нагадаў, што ў бягучым годзе доля айчынных прэпаратаў на ўнутраным рынку павінна скласці 50 працэнтаў. Такую задачу ў свой час паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Па выніках 2014 года айчынныя лякарствы займаюць 37,6 працэнта рынку ў грашовым выражэнні. Рэалізуюцца інвестпраекты. Праграмай мадэрнізацыі галіны прадугледжана 35 праектаў, з іх 12 рэалізаваны. "У бягучым годзе будзе рэалізавана яшчэ 11. Гэта дасць павелічэнне аб'ёмаў выпуску і магчымасць забяспечыць лякарствамі як аптэкі, так і стацыянары", - адзначыў Васіль Жарко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі