У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2015

Тыдзень фінансавай дасведчанасці стартуе ў Беларусі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень фінансавай дасведчанасці стартуе сёння ў Беларусі і прадоўжыцца па 17 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.

Запланаваны розныя адукацыйныя мерапрыемствы для дзяцей і моладзі ў галіне фінансаў. Сёння Беларуская валютна-фондавая біржа правядзе святочную цырымонію адкрыцця таргоў з удзелам дзяцей. Пачатак тыдня будзе азнаменаваны сімвалічным "біржавым" звонам. У 2014 годзе такія цырымоніі прайшлі на валютна-фондавых біржах у 23 дзяржавах свету, у тым ліку на вядучых сусветных біржах: у Нью-Ёрку, Лондане і Бруселі.

Плануецца, што да правядзення тыдня далучыцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Нацбанк і БРСМ 13 сакавіка сумесна арганізуюць для беларускай моладзі анлайн-размову на фінансавыя тэмы з равеснікамі з розных краін свету. Арганізатары разлічваюць, што гэта дасць магчымасць прыцягнуць увагу маладых людзей з розных куткоў зямнога шара да тэмы фінансаў, падзяліцца вопытам кіравання асабістымі зберажэннямі. У Беларусі мерапрыемства будзе праходзіць на тэрыторыі навучальных устаноў Мінска.

У Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі, які адзначаецца 16 сакавіка, на базе Нацыянальнага банка плануецца правесці турнір па эканамічных гульнях сярод студэнтаў.

Яшчэ адной значнай ініцыятывай, запланаванай пасля завяршэння тыдня, стане трохдзённы навучальны трэнінг па фінансавай дасведчанасці для настаўнікаў устаноў адукацыі Мінска. Педагогі асвояць спосабы арганізацыі і правядзення заняткаў з дзецьмі і моладдзю ад 6 да 18 гадоў, атрымаюць неабходныя навыкі і веды для правядзення факультатыўных заняткаў па фінансавай дасведчанасці. Трэнінг пройдзе 1-3 красавіка ў Нацыянальным банку.

Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі ўпершыню адзначаўся ў 2012 годзе па ініцыятыве некамерцыйнай Міжнароднай арганізацыі фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі CYFI (Children Youth Finance International). Тады яго святкавалі 26 краін, у 2013 годзе - 80, а ў 2014-м - больш як 100. Чакаецца, што ў сакавіку 2015 года да святкавання далучыцца яшчэ большая колькасць дзяржаў. Для Беларусі цяперашнія Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі і Тыдзень фінансавай дасведчанасці - трэція па ліку. Кожны раз у краіне праводзяцца тэматычныя адукацыйныя мерапрыемствы для падрастаючага пакалення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс