У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2018

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 22 лютага па 3 сакавіка

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. III Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 22 лютага па 3 сакавіка пры падтрымцы Міністэрства эканомікі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва арганізаваны Саюзам юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" сумесна з вядучымі бізнес-саюзамі і асацыяцыямі краіны.

Мерапрыемствы тыдня арыентаваны на прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вядучых грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый, кіраўнікоў і спецыялістаў буйных кампаній.

Традыцыйна самай чаканай падзеяй III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва стане XIX Асамблея дзелавых колаў (запланавана на 28 лютага) - пасяджэнне буйнейшага айчыннага бізнес-форуму з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў міністэрстваў і ведамстваў, дыпламатаў, прадстаўнікоў бізнесу, банкаў, рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый. Дэлегаты абмяняюцца экспертнымі меркаваннямі і прагнозамі развіцця прыватнага бізнесу ў краіне. Удзельнікам асамблеі будзе прадстаўлены праект "Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі - 2018".

Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва запрашае прадстаўнікоў бізнесу, а таксама ўсіх зацікаўленых у развіцці і ўдасканаленні дзелавога клімату Беларусі, правядзенні канструктыўнага дыялогу бізнесу і ўлады прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і фарміраванні праграмы мерапрыемстваў III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва.

З папярэдняй праграмай III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва можна будзе азнаёміцца на сайце Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску