Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Jan 2022

Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі на "ЭКСПА-2020" у Дубаі

Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі на

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020" у Дубаі ў павільёне Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі адбылася прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу краіны. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства спорту і турызму.

На прэзентацыі была прадстаўлена агульная інфармацыя аб дзяржаве, анансаваны паслугі нацыянальнага сэрвісу анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг Vetliva, а таксама акрэслены перспектыўныя напрамкі развіцця турызму. Асаблівы акцэнт быў зроблены на экалагічным, культурна-пазнавальным і аздараўленчым напрамках. "Гасцям прэзентацыі былі прадстаўлены відэаролікі і рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы аб турыстычным патэнцыяле нашай краіны, таксама была арганізавана дэгустацыя і сустрэчы ў фармаце B2B", - расказалі ў ведамстве.

Акрамя таго, адбыліся перагаворы прадстаўнікоў Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызме, РУП "Цэнтркурорт", ТЭУП "Беларустурыст" і УП "Белпрафсаюзкурорт" з прадстаўнікамі розных краін, заяўленымі на выстаўцы.

"ЭКСПА" - буйнейшая міжнародная выстаўка з удзелам больш як 170 краін, якія кожныя пяць гадоў дэманструюць дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, архітэктуры і мастацтва. Ключавая тэма беларускага павільёна, які можна будзе наведаць да 31 сакавіка 2022 года, - "Лес тэхналогій будучага". Экспазіцыя падзелена на некалькі зон: інтэрактыўны калідор, Export.by, "Інавацыі і інвестыцыі",  "Дзверы ў Беларусь", "Спорт і турызм", сувенірны магазін і зона забаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі