Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Кст 2018

Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі ў Мурманску

Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі ў Мурманску

12 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Мурманску прайшла прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі, арганізаваная Дэпартаментам па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Рэспубліканскім саюзам турыстычнай індустрыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з турыстычнымі прапановамі беларускага тураператара "Заходні тракт", абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы турызму. "Традыцыйна жыхары расійскага паўночнага рэгіёна выязджаюць у Беларусь для аздараўлення і адпачынку ў санаторна-курортных установах, - адзначылі ў прэс-службе. - Паток турыстаў штогод расце".

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Грыцэвіч і прадстаўнікі рэгіянальных турыстычных фірм і зацікаўленых арганізацый. Прэзентацыя прайшла з удзелам намесніка губернатара Мурманскай вобласці Вольгі Кузняцовай, міністра развіцця прамысловасці і прадпрымальніцтва рэгіёна Дзмітрыя Філіпава, міністра транспарту і дарожнай гаспадаркі Мурманскай вобласці Дзмітрыя Сасніна, прадстаўнікоў аэрапорта Мурманска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі