Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліп 2017

Турцыя разглядае Беларусь як стратэгічнага партнёра ў сферы лагістыкі

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турцыя разглядае Беларусь як стратэгічнага партнёра ў сферы лагістыкі. Аб гэтым заявіў журналістам перад 14-м пасяджэннем беларуска-турэцкага дзелавога савета старшыня праўлення кампаніі "Чаг Лажысцік" Йылмаз Сайджан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Турцыя разглядае Беларусь як глабальнага стратэгічнага партнёра ў сферы лагістыкі. Лічым, што наша супрацоўніцтва будзе садзейнічаць паляпшэнню лагістычных паслуг і дапаможа Турцыі выйсці на рынак Расіі, Казахстана, Літвы. Мы плануем паставіць Беларусь на ўзровень лагістычнага цэнтра рэгіёна. Для гэтага будуць прыняты ўсе неабходныя меры", - сказаў Йылмаз Сайджан.

У ходзе пасяджэння беларуска-турэцкага дзелавога савета будуць разгледжаны перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пытанні пашырэння беларускіх тавараў на турэцкі рынак, вопыт работы турэцкіх кампаній у Беларусі, а таксама магчымасці экспартнага патэнцыялу дзвюх краін. На парадку дня таксама вывучэнне вопыту Турцыі ў галіне падтрымкі сярэдніх і малых прадпрыемстваў. Запланаваны перагаворы паміж прадстаўнікамі амаль 100 беларускіх і турэцкіх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі