У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Туркменістан разглядае Беларусь як перспектыўнага партнёра па маштабным транзітным праекце

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туркменістан разглядае Беларусь як перспектыўнага партнёра ў рэалізацыі маштабнага транзітнага праекта. Аб гэтым сёння па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам заявіў журналістам кіраўнік туркменскай дзяржавы Гурбангулы Бердымухамедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вялікая ўвага ў час перагавораў была ўдзелена перспектывам супрацоўніцтва ў галіне транспарту. Гурбангулы Бердымухамедаў расказаў, што Туркменістан разам з партнёрамі стварае разгалінаваную сетку транспартнай транзітнай лагістычнай інфраструктуры камбінаванага тыпу. Яна будзе ўключаць у сябе транзітныя кантынентальныя калідоры, якія ідуць у рэгіёны басейнаў Каспійскага, Чорнага, Балтыйскага мораў. "Мы разглядаем Беларусь, якая мае сучасную інфраструктуру і выгаднае геаграфічнае размяшчэнне, як перспектыўнага партнёра ў ажыццяўленні гэтых планаў", - адзначыў Прэзідэнт Туркменістана.

Вялікае значэнне Беларусь і Туркменістан надаюць і пашырэнню партнёрскіх сувязей паміж бізнес-супольнасцямі. "Тут ёсць вялікія рэзервы па дыверсіфікацыі нашага супрацоўніцтва, па стварэнні сумесных прадпрыемстваў, новых форм кааперацыі ў сферах вытворчасці, сэрвісу і перапрацоўкі", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў. Бакі дамовіліся, што гэтыя ўзаемныя дзелавыя сувязі будуць падтрымлівацца на ўзроўні дзяржавы.

Туркменскі лідар падкрэсліў, што Туркменістан у асобе Беларусі мае даўняга, надзейнага і адказнага партнёра. Паказальным прыкладам рэалізацыі сумеснага патэнцыялу з'яўляецца будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў.

У час перагавораў бакі дамовіліся нарошчваць партнёрства ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, тэкстыльнай галіне, будаўніцтве і па шэрагу іншых напрамкаў. Паводле слоў Гурбангулы Бердымухамедава, будуць прыняты неабходныя меры для павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю і яго дыверсіфікацыі.

Важным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца таксама паліўна-энергетычная сфера. "Туркменістан гатовы да павелічэння паставак у Беларусь прадукцыі паліўна-энергетычнага комплексу, ажыццяўлення многіх іншых сумесных праектаў", - дадаў Прэзідэнт Туркменістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску