Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2016

Турэцкі холдынг "Кастамону" бачыць перспектывы супрацоўніцтва з беларускімі дрэваапрацоўшчыкамі

2 чэрвеня, Івацэвічы /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Турэцкі дрэваапрацоўчы холдынг "Кастамону" бачыць перспектывы супрацоўніцтва з прадпрыемствамі канцэрна "Беллеспаперапрам". Аб гэтым заявіў сёння ў час наведвання ААТ "Івацэвічдрэў" віцэ-прэзідэнт кампаніі Анур Гювен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ведаем, што ў Беларусі, у сектары дрэваапрацоўчай прамысловасці і вытворчасці панэлей з драўняных матэрыялаў ёсць добрыя інвестыцыйныя магчымасці. Мы прыехалі для таго, каб абмеркаваць варыянты нашага супрацоўніцтва. Думаю, што для нас гэта будзе правільная стратэгія", - сказаў Анур Гювен.

Холдынг "Кастамону" ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых кампаній дрэваапрацоўчай галіны ў Еўропе і спецыялізуецца на вытворчасці драўняных пліт МДФ, ДСП, ламініраваных падлогавых пакрыццяў, драўняных накладак і мэблевых панэлей. Гадавы аб'ём вытворчасці складае 4,5 млн куб.м драўняных пліт. Гадавы абарот холдынга ацэньваецца ў памеры $1,4 млрд. Акрамя Турцыі кампанія мае заводы ў Румыніі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіне, Расіі.

Беларусь прадстаўнікі холдынга наведваюць упершыню. Кампанія дэлегавала сюды каманду, у склад якой увайшлі самыя вопытныя тэхнічныя спецыялісты. Як адзначыў кіраўнік дэлегацыі, ужо сам гэты факт сведчыць аб сур'ёзнасці намераў кіраўніцтва холдынга. На працягу трох дзён дэлегацыя наведала практычна ўсе мадэрнізаваныя прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам".

"Сур'ёзныя інвестыцыі былі зроблены ў галіну, паспяховыя. Мы вас віншуем з гэтым, таму што разумеем, наколькі гэта няпроста. Тыя, хто працуюць цяпер у гэтым сектары, маюць саракагадовы вопыт на рынку. З імі нялёгка канкурыраваць. Мы бачым ваш поспех", - ацаніў намаганні беларускіх калег Анур Гювен.

У ААТ "Івацэвічдрэў" турэцкім гасцям паказалі вытворчыя цэхі і пляцоўкі. Гэта прадпрыемства адным з першых у галіне рэалізавала праект па мадэрнізацыі вытворчасці і сёння ўваходзіць у лік беларускіх лідараў у вытворчасці ламініраваных драўняна-стружкавых пліт. Як паведаміў генеральны дырэктар акцыянернага таварыства Уладзімір Шульга, у мінулым годзе тут вырабілі 276 тыс. куб.м пліт. У бягучым плануюць нарасціць аб'ёмы на 20 працэнтаў. Пры гэтым "Івацэвічдрэў" валодае патэнцыялам па развіцці мэблевай вытворчасці. Ёсць ідэя пабудаваць пелетны завод. Напрамкі кааперацыі з турэцкім холдынгам могуць быць розныя.

"Гэта сур'ёзная кампанія з добрым вопытам работы, магутнымі прадпрыемствамі. У чым мы адзін аднаму можам быць карысныя? З вытворчасцю пліт, думаю, мы справімся самі. Што датычыцца сумесных продажаў на рынках, дзе яны працуюць, - гэта можам разглядаць. У іх больш вопыту ў гэтым. У прынцыпе, хацелася б з кампаніяй мець стратэгічнае супрацоўніцтва. Варыянты ёсць розныя", - падзяліўся меркаваннем Уладзімір Шульга.

"І краіна, і людзі нам вельмі спадабаліся. Таму, я мяркую, што мы злучым сілы, і з'явяцца добрыя праекты, выгадныя для абодвух бакоў", - рэзюмаваў кіраўнік турэцкай дэлегацыі.

У час наведвання дэлегацыяй ААТ "Івацэвічдрэў" адбылася сустрэча старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрыя Назарава з віцэ-прэзідэнтам турэцкай кампаніі Анурам Гювенам. Афіцыйныя перагаворы кіраўніцтва канцэрна і холдынга "Кастамону" пройдуць заўтра ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс