Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2025

Турчын: тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга ў сферы прамкааперацыі за некалькі гадоў вырас у тры разы

Турчын: тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга ў сферы прамкааперацыі за некалькі гадоў вырас у тры разы

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За некалькі гадоў тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга ў сферы прамысловай кааперацыі вырас у тры разы. Аб гэтым расказаў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын пасля сустрэчы з дэлегацыяй горада на чале з губернатарам Аляксандрам Бягловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Турчын падкрэсліў, што дыялог з дэлегацыяй Санкт-Пецярбурга адбыўся сяброўскі, а ў сяброў закрытых тэм няма. "Мы не абмінаем вострыя вуглы. Сёння мы як сапраўдныя сябры прагаварылі перспектывы, невялікія тэхнічныя пытанні і варыянты іх вырашэння. Форма супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Санкт-Пецярбургам - гэта Савет дзелавога супрацоўніцтва. Я наогул лічу, што гэта адна з самых паспяховых форм супрацоўніцтва паміж рэгіёнам Расійскай Федэрацыі і Рэспублікай Беларусь", - сказаў ён.

Высокатэхналагічныя вытворчасці, IT-сфера - адны з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. "Кампетэнцыі нашых краін дазваляюць нам выходзіць на новыя ўзроўні, на забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту нашых краін, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Супрацоўніцтва Санкт-Пецярбурга і Беларусі - прыклад партнёрства на вышэйшым узроўні".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі