Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2025

Турчын не выключыў абмеркавання з Расіяй новага крэдыту на сумесныя імпартазамяшчальныя праекты

Турчын не выключыў абмеркавання з Расіяй новага крэдыту на сумесныя імпартазамяшчальныя праекты

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын не выключыў абмеркавання з расійскім бокам магчымасці выдзялення новага крэдыту на сумесныя імпартазамяшчальныя праекты. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што ў бліжэйшы час урадавая дэлегацыя Беларусі зробіць візіт у Расію, дзе будуць абмяркоўвацца розныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Што датычыцца магчымасці выдзялення новага крэдыту, Аляксандр Турчын, адказваючы на пытанне БЕЛТА, сказаў: "Безумоўна, сёння гэта адна з абмяркоўваемых тэм паміж нашымі міністэрствамі. Напрацоўваюцца праекты з беларускага боку. Таму я не выключаю, што гэта тэма можа быць прадметам абмеркавання ў Маскве".

Як паведамлялася БЕЛТА, у 2022 годзе Расія прадаставіла Беларусі дзяржаўны фінансавы крэдыт у суме 105 млрд расійскіх рублёў на імпартазамяшчальныя праекты. У наступны перыяд бакі актыўна працавалі над рэалізацыяй адпаведных праектаў, а ў мінулым годзе з'явілася інфармацыя аб магчымасці выдзялення расійскім бокам новага аналагічнага крэдыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі