Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Чэр 2025

Турчын: Беларусь зацікаўлена ў развіцці партнёрства з кітайскай карпарацыяй CITIC Group

Турчын: Беларусь зацікаўлена ў развіцці партнёрства з кітайскай карпарацыяй CITIC Group
Скрыншот відэа з Telegram-канала ўрада Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці партнёрства з кітайскай карпарацыяй CITIC Group. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час сустрэчы са старшынёй Савета дырэктараў карпарацыі CITIC Group Сі Гохуа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Кітай для нас не проста дзяржава ў спісе гандлёва-эканамічных партнёраў. Кітай - наш жалезны брат, на якога мы можам разлічваць нават у самыя складаныя часы", - сказаў Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў, што ў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да CITIC Group - карпарацыі, заснаванай у 1979 годзе. "Кампанія, першапачаткова арыентаваная на прыцягненне замежных інвестыцый у Кітай, сёння з'яўляецца глабальным іграком, які ўваходзіць у лік 500 буйнейшых кампаній свету. Мы высока цэнім ваш вопыт работы і значную колькасць сумесных праектаў. Толькі з Прэзідэнтам нашай краіны кіраўніцтва вашай карпарацыі сустракалася сем разоў, што сведчыць аб высокім узроўні даверу і зацікаўленасці ў далейшым развіцці нашага партнёрства", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

На яго думку, трэба выходзіць на новы, больш складаны ўзровень супрацоўніцтва. "Праведзена вялікая работа, але мы, упэўнены, можам больш.  Сумесныя праекты Беларусі і Кітая павінны адпавядаць узроўню, устаноўленаму кіраўнікамі нашых дзяржаў, - узроўню ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. У жніўні мінулага года адбыўся афіцыйны візіт прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР Лі Цяна ў Беларусь, у рамках якога мы вызначылі ключавыя задачы ўрадаў дзвюх краін на бліжэйшую перспектыву. Сярод найбольш перспектыўных і неабходных для нашай краіны - развіццё прадукцыйных сіл новай якасці, пашырэнне навукова-тэхнічных інавацый, стварэнне новых галін прамысловасці і мадэрнізацыя дзеючых. На мой погляд, нам трэба разам з карпарацыяй выходзіць на новы ўзровень. Не толькі якасна і добра будаваць, рэалізоўваць праекты, але і пераходзіць да больш складаных форм супрацоўніцтва", - зрабіў акцэнт кіраўнік беларускага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі