Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліп 2019

Турчын абмеркаваў з Turkcell Group пытанні вядзення ў Беларусі бізнесу аператара ЗАТ "БеСТ"

Турчын абмеркаваў з Turkcell Group пытанні вядзення ў Беларусі бізнесу аператара ЗАТ

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на сустрэчы з кіраўніцтвам буйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Турцыі Turkcell Group абмеркаваў пытанні вядзення ў Беларусі бізнесу аператара сотавай рухомай электрасувязі ЗАТ "БеСТ" (гандлёвая марка Life), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Як вядома, 80 працэнтаў акцый гэтага аператара належыць турэцкай кампаніі. Кіраўніцтва Turkcell Group прадставіла свае прапановы па стварэнні ўмоў для малага аператара, якія дазваляюць паспяхова працаваць на рынку сотавай сувязі.

Аляксандр Турчын адзначыў, што беларускі бок разгледзіць усе прапановы, але галоўным крытэрыем пры прыняцці рашэнняў будзе заставацца нязменнае правіла захавання роўных умоў гаспадарання для ўсіх удзельнікаў рынку.

Тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell Group была заснавана ў 1994 годзе разам з запускам першай турэцкай сеткі GSM. Цяпер гэта буйнейшы GSM аператар у Турцыі з базай карыстальнікаў каля 38 млн абанентаў і адзін з буйных ігракоў на еўрапейскім і сусветным рынках лічбавай эканомікі (тэлекамунікацыі, перадача даных і іншае). У канцы мінулага года сукупны памер актываў кампаніі ацэньваўся ў 45,4 млрд турэцкіх лір (амаль $9 млрд).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі