Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2020

Турбагенератар першага энергаблока БелАЭС падключаны да энергасістэмы

Турбагенератар першага энергаблока БелАЭС падключаны да энергасістэмы

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Этап энергетычнага пуску першага энергаблока Беларускай АЭС завершаны. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Усе прадугледжаныя тэхнічныя мерапрыемствы і выпрабаванні выкананы. Усяго праведзена 246 выпрабаванняў, у тым ліку рэжыму скідвання нагрузкі турбагенератара энергаблока з 500 МВт да нуля. 21 снежня ў 19.48 турбагенератар першага энергаблока зноў падключаны да энергасістэмы з наступным наборам магутнасці да 500 МВт", - расказалі ў прэс-службе.

У бліжэйшы час пасля атрымання дазволу Дзяржатамнагляду пачнецца доследна-прамысловая эксплуатацыя першага энергаблока. На гэтым этапе прадугледжана паслядоўнае асваенне магутнасці рэактарнай устаноўкі (75-90-100 працэнтаў ад намінальнай) з правядзеннем неабходных выпрабаванняў, уключаючы рэжым скідвання нагрузкі турбагенаратара да нуля.

Пасля паспяховага завяршэння выпрабаванняў будзе праведзена комплекснае апрабаванне энергаблока на працягу 15 сутак на намінальнай магутнасці. Пасля яго завяршэння першы энергаблок БелАЭС ва ўстаноўленым парадку будзе прыняты прыёмачнай камісіяй у эксплуатацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі