Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2015

Цвярская вобласць зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

18 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Дзелавыя колы Цвярской вобласці Расіі зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі. Аб гэтым паведаміла сёння ў Віцебску журналістам прадстаўнік Еўрапейскага інфармацыйнага кансультацыйнага (карэспандэнцкага) цэнтра (ЕІКЦ) Цвярской вобласці Таццяна Львова, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА ў час бізнес-сустрэчы дзелавых колаў Цвярской і Віцебскай абласцей.

Таццяна Львова адзначыла, што Цэнтр займаецца наладжваннем кантактаў паміж цвярскімі прадпрымальнікамі і дзелавымі коламі іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама замежных краін. "Мы вельмі рады магчымасці прадставіць у Віцебску інтарэсы нашых кампаній, пазнаёміцца з вашымі прадпрымальнікамі. На гэтай сустрэчы мы вельмі спадзяёмся дасягнуць новых дамоўленасцей, абзавесціся новымі партнёрамі і выявіць узаемныя інтарэсы", - сказала яна.

Паводле яе слоў, прадстаўнікі бізнес-супольнасці Цверы праяўляюць вялікі інтарэс да беларускай харчовай прадукцыі, у першую чаргу мясной і малочнай. "Нас таксама цікавяць вашы прапановы ў сферы навуковых распрацовак, цікавяць кантакты паміж універсітэтамі, спадзяёмся, што атрымаецца наладзіць супрацоўніцтва ў сферы сувенірнай прадукцыі - у нас ёсць такія прадпрыемствы", - дадала яна.

Таццяна Львова таксама адзначыла, што прадпрыемствы Цвярской вобласці развіваюць супрацоўніцтва з рознымі гарадамі Беларусі. "Ёсць дамоўленасці з Гомелем, Гроднам, Мінскам. Нашы бізнесмены плануюць паездкі ў Гродна і ў Гомель для заключэння партнёрскіх пагадненняў і прапрацоўкі шляхоў далейшага супрацоўніцтва. Спадзяёмся, што ўсё складзецца ўдачна", - канстатавала прадстаўнік расійскага рэгіёна.

Сёння ў Віцебск прыбыла дэлегацыя дзелавых колаў Цвярской вобласці, у складзе якой больш за дзясятак прадстаўнікоў вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў IT-cферы і інш. У праграме двухдзённага візіту пленарнае пасяджэнне, работа па секцыях, наведванне прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці (Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, ААТ "Віцебскхлебпрам", ААТ "Малако", КУП "Віцебскі кандытарскі камбінат "Віцьба", ААТ "Сцяг індустрыялізацыі", ААТ "Віцебскі мясакамбінат", фабрыка "Васіліна", ЗАТ "КІС", ААТ "Рудакова").

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі