Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2022

Цяпер час стратэгічных рашэнняў. Галоўчанка аб беларуска-расійскім супрацоўніцтве

Цяпер час стратэгічных рашэнняў. Галоўчанка аб беларуска-расійскім супрацоўніцтве

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер час стратэгічных рашэнняў у беларуска-расійскім супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, каменціруючы ўчарашнія перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш за ўсё гаварылі не аб тактычных задачах, якія таксама важныя. Мы рыхтавалі пазіцыю ад урадаў дзвюх краін аб тым, што цяпер час стратэгічных рашэнняў. Тактычная работа нікуды не ідзе, але цяпер мы павінны закласці асновы нашай новай эканомікі, нашага новага супрацоўніцтва. Мы павінны праз прамысловасць вырашыць задачу, якую ставяць прэзідэнты, па забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі нашых краін. Таму ўчора гучалі тэмы пра імпартазамяшчальныя праекты, якія будуць рэалізоўвацца ў Беларусі пры фінансавай, крэдытнай падтрымцы Расійскай Федэрацыі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што ў гэтым годзе бакі павінны фіналізаваць кантрактныя дакументы на пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь. "Па нафце, у прынцыпе, пытанняў ніякіх няма. Вызначаны аб'ёмы, цэнавыя ўмовы. Яны нас задавольваюць", - дадаў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, ёсць некаторыя пытанні, якія не да канца вырашаны. У прыватнасці, у сферы транспарту. "Мы зацікаўлены ў нарошчванні аб'ёмаў перавозак на расійскі рынак, у адмене дазвольнай сістэмы для грузаперавозчкаў. Хоць цяпер мы маем дастатковую колькасць дазволаў на ажыццяўленне перавозак аўтамабільным транспартам. Гэта сур'ёзны кавалак работы для беларускіх перавозчыкаў, якія па санкцыйных прычынах скарацілі колькасць перавозак у краіны Еўрапейскага саюза", - расказаў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка паведаміў, што пытанне аб кабатажных перавозках таксама было пастаўлена беларускім бокам і ўзята ў прапрацоўку па даручэнні Прэзідэнта Расіі.

"У галіне авіяцыйных перавозак ужо цяпер дасягнута пагадненне, згодна з якім беларускія авіякампаніі могуць выконваць палёты па прынцыпе так званага трохвугольніка. Напрыклад, ляцець з Мінска ў Маскву, потым з Масквы, умоўна, у Казань, потым зноў у Мінск. Таксама мы цяпер працуем над выраўноўваннем тарыфаў на аэранавігацыйнае забеспячэнне", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Сумесна з Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расіі адпрацаваны канкрэтныя імпартазамяшчальныя праекты, якія будуць рэалізоўвацца. "Цяпер іх 14, работа па іх пачалася ўжо. Мы ажыццяўляем закупку абсталявання, у прыватнасці, на "Гомсельмаш" - для пашырэння вытворчасці камбайнаў, на Мінскі завод шасцерняў - для выпуску шасцерняў, валоў высокіх класаў дакладнасці, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай тэхніцы, лесанарыхтоўчай тэхніцы", - звярнуў увагу кіраўнік урада.

Таксама ідзе супрацоўніцтва ў сферы мікраэлектронікі ў рамках падпісанага пагаднення. "Інтэграл" і "Планар" чакае сур'ёзная тэхналагічная мадэрнізацыя, каб яны змаглі нарасціць аб'ёмы вытворчасці мікрасхем і іншых электронных кампанентаў, арыентаваных як на расійскі, так і на беларускі рынак, а таксама перайсці да выпуску вырабаў ужо з новымі характарыстыкамі, новымі класамі дакладнасці", - канстатаваў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі