Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2025

Цэхі зваркі і афарбоўкі кузаваў. На "БЕЛДЖЫ" завершана маштабная мадэрнізацыя

Цэхі зваркі і афарбоўкі кузаваў. На
Фота СЗАТ "БЕЛДЖЫ"

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" завяршыла маштабную мадэрнізацыю. Абнаўленні закранулі перш за ўсё цэхі зваркі і афарбоўкі кузаваў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

На "БЕЛДЖЫ" растлумачылі, што мадэрнізацыя была накіравана на павышэнне якасці прадукцыі, значнае павелічэнне вытворчых магутнасцей для задавальнення попыту на беларускім рынку, укараненне сучасных тэхналогій для аптымізацыі эфектыўнасці і экалагічнасці вытворчасці, а таксама на нарошчванне ўзроўню лакалізацыі.

Так, у цэхах зваркі ўстаноўлена дадатковае абсталяванне і створаны новыя рабочыя пасты, на ўчастку зваркі шпілек цяпер працуюць падвесныя кляшчы для кантактнай кропкавай зваркі.

У зоне зваркі маторнага адсека ўкаранёна 20 аналагічных апаратаў, арганізавана 5 пастоў па 4 адзінкі абсталявання на кожным, дабаўлены дзве новыя станцыі для прываркі шпілек перагародкі маторнага адсека, мадэрнізавана абсталяванне для зваркі падлогі, запушчаны пост аўтаматызаванай лазернай зваркі даху з закрытай камерай і сістэмай ачысткі паветра для зніжэння долі ручных аперацый, а таксама ўкаранёны два новыя робаты для зваркі маторнага адсека з падлогай.

У выніку мадэрнізацыі ў цэху афарбоўкі значна павялічана доля аўтаматызацыі: устаноўлены 4 робаты для нанясення грунту, укаранёны 4 робаты для афарбоўкі праёмаў. Дабаўлены 6 робатаў для адкрыцця і закрыцця дзвярэй, багажніка і капота, арганізавана лінія з 4 робатаў для нанясення лаку і 5 робатаў для кіравання дзвярамі пры працэсе афарбоўкі, устаноўлены робаты для нанясення герметыка - 2 на парогі і 4 для герметызацыі зварных швоў, а таксама 4 робаты для нанясення антыгравійнага пакрыцця.

Дзякуючы поўнай аўтаматызацыі ручных аперацый па нанясенні лакафарбавага пакрыцця і антыгравійнага саставу з дна аўтамабіляў выключаны фактар чалавечай памылкі. Да чэрвеня 2025 года ў цэху афарбоўкі было 10 рабатызаваных сістэм, пасля мадэрнізацыі іх колькасць павялічылася да 43, пры гэтым прадукцыйнасць вырасла з 15 да 30 аўтамабіляў у гадзіну.

Усе працэсы ажыццяўляюцца на высакакласным абсталяванні вядучых сусветных вытворцаў, што гарантуе дакладнае выкананне вытворчых стандартаў і тэхналогій, дадалі ў СЗАТ "БЕЛДЖЫ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі