Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2019

Цэнтральныя банкі Беларусі і Расіі абмеркавалі эканоміку і грашова-крэдытную палітыку ў дзвюх краінах

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічная сітуацыя і ход рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі і Расіі ў 2019 годзе разгледжаны на чарговым пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка Расіі 19-20 ліпеня ў Петразаводску з удзелам старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калаура і старшыні Цэнтральнага банка Эльвіры Набіулінай. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі механізмы рэгулявання і нагляду фінансавай сферы, стан банкаўскіх сістэм дзвюх краін, абмяняліся інфармацыяй па іншых актуальных пытаннях бягучай дзейнасці цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі.

Міжбанкаўскі валютны савет Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка Расіі створаны ў лістападзе 1999 года. Асноўнымі задачамі савета з'яўляюцца падрыхтоўка міждзяржаўных пагадненняў у галіне банкаўскай дзейнасці, уніфікацыя нарматыўна-рэгулятыўнай базы фінансавай і банкаўскай сферы для стварэння роўных умоў суб'ектам гаспадарання дзвюх краін, падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы і рэалізацыі скаардынаванай грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі