Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2015

Цэнтральныя банкі Беларусі і Літвы плануюць пашыраць узаемадзеянне

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актуальныя пытанні пашырэння ўзаемадзеяння абмеркавалі на перагаворах у Гродне старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур і кіраўнік Банка Літвы Вітас Васіляўскас 7 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка па выніках сустрэчы.

"Бакі прадоўжылі абмеркаванне асаблівасцей рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі цэнтральнымі банкамі дзвюх краін, абмяняліся інфармацыяй аб ходзе інтэграцыйных працэсаў у фінансавай і банкаўскай сферах у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і бягучых тэндэнцыях у эканамічнай сферы еўразоны", - адзначылі спецыялісты. Таксама кіраўнікі цэнтрабанкаў разгледзелі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння.

Візіт у адказ дэлегацыі цэнтральнага банка Літвы ў Беларусь адбыўся ў мэтах выканання дамоўленасцей, дасягнутых у ліпені 2015 года ў час наведвання Банка Літвы дэлегацыяй Нацыянальнага банка нашай краіны на чале са старшынёй праўлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі