Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Кст 2015

Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС з'явіцца ў Беларусі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каардынацыйнае бюро Праграмы ТАСІС Еўрапейскага саюза ў Беларусі ператвараецца ў Цэнтр міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 889 ад 22 кастрычніка 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Цэнтра міжнароднай тэхнічнай дапамогі будуць ажыццяўляць Міністэрства эканомікі і Навукова-даследчы эканамічны інстытут ведамства пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў.

Сярод галоўных задач Цэнтра - інфармаванне органаў улады, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў аб праграмах міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі, а таксама ўдзел у іх распрацоўках і рэалізацыі.

Дзейнасць установы будзе фінансавацца з бюджэту Навукова-даследчага эканамічнага інстытута, а таксама за кошт іншых сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі і сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі