Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2021

Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя і парк "Вялікі камень" дамовіліся аб супрацоўніцтве

Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя і парк
Фота індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і РУП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя" падпісаны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". У адпаведнасці з дакументам плануецца актыўнае развіццё медыцынскага напрамку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Як адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка, якасныя медыцынскія паслугі і лекавыя сродкі сталі найбольш запатрабаванымі ў перыяд барацьбы з пандэміяй і сёння ў "Вялікім камені" прадстаўлены ўсе магчымасці для работы кампаній у гэтым напрамку.

"Пандэмія паказала, што няма нічога важнейшага за здароўе людзей. У парку створаны ўсе ўмовы для работы прадпрыемстваў па выпуску медыцынскай прадукцыі і лекавых прэпаратаў. Дзейнасць 12 нашых рэзідэнтаў звязана з гэтай галіной. Гэта кампаніі з Беларусі, Кітая, Чэхіі, Эстоніі, Расіі, ЗША. У хуткім часе пачынаем развіваць новы напрамак - традыцыйную кітайскую медыцыну", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Ён падкрэсліў, што размова ідзе пра адкрыццё цэнтра па аказанні адпаведных паслуг, а таксама аб стварэнні ў Беларусі вытворчасці прэпаратаў, лекавых сродкаў, іншай медыцынскай прадукцыі. Паводле яго слоў, цяпер прапрацоўваецца магчымасць вытворчасці ў "Вялікім камені" вакцыны супраць СOVID-19.

Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк адзначыў: падпісанне мемарандума - яшчэ адзін пазітыўны крок у добрых адносінах паміж Беларуссю і Кітаем. "Калі пачалася пандэмія, Беларусь першая працягнула руку дапамогі КНР, Кітай адказаў узаемнасцю, калі нас напаткала гэта бяда, - сказаў ён. - Мы ўзаемадзейнічаем і дапамагаем адзін аднаму на ўсіх узроўнях".

Паводле слоў дырэктара Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Дзмітрыя Грынько, падпісанне мемарандума прадугледжвае партнёрскія адносіны і доўгатэрміновае, эфектыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, у тым ліку на міжнародным узроўні, накіраванае на рэалізацыю палітыкі Міністэрства аховы здароўя па забеспячэнні бяспекі, эфектыўнасці і якасці лекавых прэпаратаў, фармацэўтычных субстанцый, медвырабаў. Таксама прадугледжваецца ўдзел у сумесных навуковых і практычных нарадах, сімпозіумах, семінарах і форумах, канферэнцыях.

"Асабліва важна ва ўмовах СOVID-19 праінфармаваць інвестараў, рэзідэнтаў і партнёраў парка па пытаннях рэгулявання абарачэння медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый у Еўразійскім эканамічным саюзе", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі