Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Снж 2020

Цэнтр біятэхналогій адкрыўся ў НАН Беларусі

Цэнтр біятэхналогій адкрыўся ў НАН Беларусі
У навукова-вытворчым цэнтры біятэхналогій

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навукова-вытворчы цэнтр біятэхналогій адкрылі ў Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За Акадэміяй навук замацавана функцыя навуковага суправаджэння развіцця біятэхналагічнай галіны ў краіне. Па выніках бягучага года ў Беларусі будзе выраблена біятэхналагічнай прадукцыі прыкладна на $1 млрд. Мы ўкараняем усё, што распрацоўваем. У адкрытым сёння НПЦ будуць выкарыстоўвацца найноўшыя вынікі навуковых даследаванняў, а далей гэта прадукцыя пойдзе ў народную гаспадарку, у першую чаргу сельскую", - сказаў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Цэнтр уяўляе сабой біятэхналагічную вытворчасць поўнага цыкла, якая аснашчана сучасным абсталяваннем для ферментацыі мікраарганізмаў-прадуцэнтаў і атрымання розных таварных форм біяпрэпаратаў. Яго праектная магутнасць - 20,5 т сухіх прабіятычных прэпаратаў у год (першы пускавы комплекс, які адкрыўся 1 сакавіка 2019 года) і 43,5 т вадкіх комплексных мікробных прэпаратаў для раслінаводства ў год (другі пускавы комплекс). Выкарыстанне гэтага аб'ёму прабіётыкаў у кормавытворчасці забяспечыць атрыманне звыш 40 тыс. т высакаякасных збалансаваных айчынных кармоў для буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, каштоўных відаў рыб, эканамічны эфект ад прымянення якіх складзе каля Br10 млн у год.

На думку спецыялістаў, НПЦ будзе садзейнічаць насычэнню ўнутранага рынку канкурэнтаздольнай экалагічна бяспечнай біятэхналагічнай прадукцыяй, пашырэнню яе асартыменту, павышэнню экспартнага патэнцыялу і запатрабаванасці на сусветным рынку, развіццю біятэхналогій у краіне ў цэлым. "Мэта Акадэміі навук - не толькі праводзіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, але і мець у кожным інстытуце інавацыйную вытворчасць, прадаваць прадукцыю", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Работа Інстытута мікрабіялогіі НАН арыентавана на стварэнне канкурэнтаздольных біятэхналогій атрымання медыцынскіх і ветэрынарных прэпаратаў, харчовых і кармавых дабавак, сродкаў аховы раслін і біяўгнаенняў, а таксама на абарону навакольнага асяроддзя ад прамысловых забруджванняў, што адпавядае прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі. "Хацелася б, каб нашы распрацоўкі не ляжалі на паліцы, а дзесьці прымяняліся. Мы мэтанакіравана ідзём па гэтым шляху. І адкрыццё цэнтра - важны крок у названым напрамку. Ён дае магчымасць рэалізаваць нашы ідэі аж да выпуску прадукцыі на рынак", - адзначыла дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Эмілія Каламіец.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі