Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Mar 2020

Трэці танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы

Трэці танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы
Фота з архiва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці танкер з 85 тыс.т азербайджанскай нафты для Беларусі прыбыў у порт Адэсы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Танкер у Адэсе з раніцы стаў пад разгрузку. Нафту на Мазырскі НПЗ прапампуюць да канца сакавіка", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Танкер прыбыў з грузінскага порта Супса.

Як паведамлялася, Беларусь дамовілася з дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана Socar на пастаўку ў сакавіку каля 250 тыс.т нафты - гэта тры танкеры. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Акрамя таго, у сакавіку чакаюць у порце Клайпеды чатыры танкеры з нафтай для ААТ "Нафтан". Тры з іх ужо даставілі сыравіну ў літоўскі порт.

Сумарны аб'ём паставак нафты з розных крыніц на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т. У студзені і лютым яны працавалі на загрузцы 50 працэнтаў і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі