Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2016

Трансфер тэхналогій перспектыўны ў якасці напрамку супрацоўніцтва Беларусі і Саксоніі

19 верасня, Дрэздэн /Кар. БЕЛТА/. Трансфер ведаў і тэхналогій мог бы стаць адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Саксоніяй. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў член саксонскага ландтага (парламента зямлі Саксонія) Олівер Венер.

Олівер Венер у складзе парламенцкай дэлегацыі летам 2016 года наведаў Мінск. Паводле яго слоў, ва ўдзельнікаў гэтай паездкі змяніліся погляды на Беларусь. "А што датычыцца жыхароў Германіі, то Беларусь трапіла яшчэ раней у фокус іх увагі дзякуючы перагаворам па Украіне і мінскім пагадненням", - сказаў ён.

"Мы пабывалі на розных прадпрыемствах, у тым ліку на Мінскім трактарным заводзе і ў Парку высокіх тэхналогій, і былі моцна ўражаны тым, чаго дабіліся ў Беларусі, - адзначыў Олівер Венер. - Беларускі бок запрасіў нямецкі бізнес больш актыўна прыходзіць у Беларусь. На мой погляд, аснова для работы прадпрыемстваў - гэта клімат даверу, таму было б вельмі важна падтрымліваць кантакты, якія ўжо завязаліся паміж прадстаўнікамі дзвюх краін".

На думку Олівера Венера, беларускія і саксонскія прадпрыемствы павінны самастойна шукаць напрамкі для супрацоўніцтва, а на палітычным узроўні павінна быць аказана гэтаму падтрымка. "Сёння ёсць шмат сфер для паспяховага ўзаемадзеяння. У Беларусі добра развіта сельская гаспадарка. Лагічна выказаць меркаванне, што менавіта ў гэтым сектары маглі б быць агульныя інтарэсы. Таксама беларускі бок выказвае інтарэс да трансферу ведаў і тэхналогій. Беларусь і Саксонія, якая мае сусветна вядомыя ўніверсітэцкія комплексы, маглі б развіваць тут кантакты як роўныя партнёры. Першыя захады на шляху такога супрацоўніцтва ўжо ёсць", - дадаў ён.

14-20 верасня беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і грамадзянскай супольнасці, наведвае Федэратыўную Рэспубліку Германія. Візіт арганізаваны нямецкім Фондам імя Конрада Адэнаўэра. Праграма ўключае сустрэчы і размовы з прадстаўнікамі Бундэсрата і Бундэстага, ведамства федэральнага канцлера Германіі, федэральнага міністэрства абароны, ландтага Саксоніі, нямецкімі палітыкамі, прадпрымальнікамі і грамадскасцю.

Паводле ацэнкі аналітыкаў, германска-беларускія палітычныя адносіны прыкметна палепшыліся з восені 2015 года. Прадстаўнікі германскіх палітычных колаў і грамадскасці на гэтых сустрэчах з беларускай дэлегацыяй неаднаразова падкрэслівалі зацікаўленасць у стабільным суседстве і эканамічным развіцці краін уздоўж граніцы Еўрапейскага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі