Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Mar 2022

Тэхніка, угнаенні, насенне і паліва. Лукашэнка абазначыў пытанні ў АПК, дзе прабуксоўваюць рэгіёны

Тэхніка, угнаенні, насенне і паліва. Лукашэнка абазначыў пытанні ў АПК, дзе прабуксоўваюць рэгіёны
Фота з архiва

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ у 2022 годзе абазначыў праблемы ў гэтай сферы ў некаторых рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на ўзроўні ўрада прыняты ўсе рашэнні па такіх надзённых пытаннях, як фінансаванне, забеспячэнне палівам, падрыхтоўка тэхнікі для правядзення пасяўной. "Усё, што трэба было зрабіць адсюль, з цэнтра, зроблена. Засталося дакладна выканаць свае задачы на месцах. Але, як мне дакладваюць, некаторыя рэгіёны сёння працуюць слабавата, прабуксоўваюць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу ён адзначыў пытанні па тэхніцы, у прыватнасці нізкія тэмпы падрыхтоўкі энерганасычаных трактароў - каля 80 працэнтаў у Віцебскай вобласці. "У чым цяжкасці? Калі будзе завершаны рамонт гэтай тэхнікі? Гэта пытанне не толькі па трактарах, але і па камбайнах, зернесушыльных комплексах", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў неабходнасць своечасовай падрыхтоўкі тэхнікі, паколькі потым для гэтага не будзе магчымасці з-за занятасці на сельгасработах.

"Тэхніка павінна быць у поўным парадку", - яшчэ раз зрабіў акцэнт Прэзідэнт. Ён нагадаў аб сваім даручэнні, каб машынабудаўнічыя прадпрыемствы накшталт "Гомсельмаша", МТЗ, МАЗ і іншых дапамаглі гаспадаркам з рамонтам энерганасычанай тэхнікі і падрыхтоўкай яе да сезона. Як далажылі Прэзідэнту, гэта было зроблена.

У ліку важных задач на бліжэйшы час Аляксандр Лукашэнка таксама назваў укамплектаванасць гаспадарак механізатарамі.

"Другая праблема - вельмі нізкімі тэмпамі вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Раман Аляксандравіч (Галоўчанка, прэм'ер-міністр. - Заўвага БЕЛТА), гэта ваша работа. Аддайце каманду, каб у сельгаспрадпрыемствы паставілі і пастаўлялі ў далейшым у час пасяўной кампаніі ўгнаенні", - сказаў беларускі лідар. Найбольшую занепакоенасць, паводле яго слоў, выклікае стан спраў у Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў краіне вырабляецца калійных, азотных, фосфарных і іншых угнаенняў у дастатковай колькасці, каб забяспечыць айчынны АПК. І таму трэба заняцца іх пастаўкамі ў гаспадаркі, на месцы.

"Трэцяе пытанне - забеспячэнне насеннем і сродкамі аховы раслін, і чацвёртае - па паліве", - абазначыў парадак дня нарады Аляксандр Лукашэнка.

"Насенне ў нас гатова, пытанняў няма, мы цэлую зіму займаліся", - прадоўжыў ён. А тую невялікую колькасць насення асобных культур, якія не вырошчваюцца ў Беларусі, паставіць сюды Расія. "Згодна з планам Расія пастаўляе нам усё насенне, я ведаю. Яна ў гэтым таксама зацікаўлена. І гэта невялікія аб'ёмы", - адзначыў беларускі лідар.

Што датычыцца паліва, то яго аб'ёмаў на айчынных прадпрыемствах таксама дастаткова для ўнутранага спажывання, канстатаваў Прэзідэнт: "Паліва ёсць, яго трэба выкарыстоўваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі