Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2022

Тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня

Тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня
Фота з архiва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Айчынныя тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Сёння з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мы яшчэ раз удакладнілі графік. Вызначана, што 15 чэрвеня айчынныя дыягностыкумы будуць у нас", - сказаў Аляксандр Тарасенка, не выключыўшы, што гэта работа будзе завершана раней.

"Я думаю, яны наўрад ці спатрэбяцца з-за таго, што рызыка завозу (інфекцыі. - Заўвага БЕЛТА) мінімальная. Але мы ўсё роўна на варце", - дадаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.

Сёння на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду была закладзена клумба ў памяць аб людзях, якія памерлі ад СНІД. Клумба выканана ў форме чырвонай стужачкі - міжнароднага сімвала барацьбы са СНІДам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі