У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Врс 2017

Тэрытарыяльныя прафсаюзы дазволена ствараць у індустрыяльным парку "Вялікі камень"

Тэрытарыяльныя прафсаюзы дазволена ствараць у індустрыяльным парку "Вялікі камень"12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" дазволена ствараць тэрытарыяльныя прафесійныя саюзы. Адпаведны дэкрэт нумар 6 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць дапаўненне ў дэкрэт ад 26 студзеня 1999 года нумар 2 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў" і распрацаваны для забеспячэння больш шырокіх магчымасцей для аб'яднання (кансалідацыі) работнікаў арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі індустрыяльнага парка, на падставе агульнасці іх вытворчых і сацыяльных інтарэсаў, а галоўнае - для абароны іх сацыяльна-эканамічных правоў.

Дапаўненне падрыхтавана з улікам далейшага паступальнага развіцця індустрыяльнага парка, у якім ужо размяшчаюцца 34 юрыдычныя асобы.

Дэкрэт нумар 6 уступае ў сілу з дня яго падпісання, з'яўляецца часовым і згодна з ч.3 арт.101 Канстытуцыі Беларусі прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску