Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2015

Тэрміны ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС змяняцца не будуць

26 лютага, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Тэрміны ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС змяняцца не будуць. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб унясенні змяненняў у расійска-беларускае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС у Беларусі.

Некаторыя СМІ няправільна вытлумачылі гэтыя змяненні. "Тэрміны вызначаны ўказам Прэзідэнта, а неабходнасць унясення змяненняў у дакумент была звязана з тым, што трэба было нормы міжурадавага пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю па пытаннях будаўніцтва атамнай станцыі прывесці ў адпаведнасць з прынятымі ўжо рашэннямі. Мы гэта зрабілі", - сказаў кіраўнік ведамства. Акрамя таго, дадаў ён, вырашаны шэраг тэхнічных пытанняў.

25 лютага на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу быў ратыфікаваны Пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года. Дакумент быў падпісаны ў Маскве 23 снежня 2014 года.

Пры заключэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ад 18 ліпеня 2012 года бакамі прынята рашэнне аб уводзе ў эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС у 2018 годзе, другога - у 2020-м. Гэтыя тэрміны вызначаны ва ўказе ад 2 лістапада 2013 года нумар 499 "Аб будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі".

Унясенне змяненняў у пагадненне дало магчымасць аператыўна абменьвацца інфармацыяй, неабходнай для распрацоўкі праектнай дакументацыі і стварэння сістэмы фізічнай абароны (СФА), а таксама забяспечыць якаснае і своечасовае выкананне работ па стварэнні СФА за кошт дзяржаўнага экспартнага крэдыту Расіі, што выдзяляецца для будаўніцтва БелАЭС.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі