Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Май 2021

Тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам за I квартал павялічыўся на 25,3 працэнта да $67,5 млн

Тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам за I квартал павялічыўся на 25,3 працэнта да $67,5 млн
Фота з архiва

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём тавараабароту Беларусі і Узбекістана ў студзені - сакавіку 2021 года склаў $67,5 млн, што на 25,3 працэнта больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага пасольства ва Узбекістане.

Экспарт беларускіх тавараў за гэты перыяд павялічыўся на 37,4 працэнта і склаў $58,7 млн, імпарт узбекскіх тавараў- $8,8 млн, або 79,2 працэнта да ўзроўню першага квартала 2020 года. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася для Беларусі дадатнае і склала $49,8 млн.

"Беларусь істотна нарасціла ў першым квартале гэтага года экспарт ва Узбекістан ахалоджанай і замарожанай ялавічыны, гэтай прадукцыі пастаўлена на суму больш за $13 млн. На $1,5 млн адгружана беларускіх лекавых сродкаў, больш як на $1,4 млн - палімераў. Узраслі пастаўкі на ўзбекскі рынак трактароў ($8,7 млн) і грузавых аўтамабіляў ($13,8 млн)", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі