Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Крс 2021

Тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам за 2020 год вырас амаль у 3 разы - Галоўчанка

Тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам за 2020 год вырас амаль у 3 разы - Галоўчанка

29  красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам за 2020 год вырас практычна ў тры разы. Аб гэтым расказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзадой, якая адбылася ў час рабочага візіту кіраўніка беларускага ўрада ў Расію, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашых краін дружалюбныя, узаемавыгадныя адносіны. Мы бачым у Таджыкістане вельмі важнага партнёра і зацікаўлены ў сумесным пашырэнні нашай прадукцыі на трэція рынкі. Вельмі радуе, што тавараабарот у нас за 2020 год вырас практычна ў тры разы. Гэта самы лепшы паказчык таго, што мы робім канкрэтныя справы", - сказаў Раман Галоўчанка.

У пачатку красавіка адбылося чарговае пасяджэнне беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таксама быў праведзены бізнес-форум. "Таджыкскі бок праявіў непадробны інтарэс да гэтага мерапрыемства. Былі дасягнуты прадметныя дамоўленасці і практычныя вынікі", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама выказаў удзячнасць таджыкскаму боку за падтрымку Беларусі па ключавых пытаннях на пляцоўках міжнародных арганізацый.

"Мы вельмі высока цэнім узаемаразуменне і ўзаемную падтрымку паміж нашымі краінамі. Гэта дазваляе паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва. Забяспечаны рост тавараабароту. Відавочна, што нашы краіны маюць вялікія магчымасці для развіцця гандлю", - падкрэсліў Кахір Расулзада.

У студзені-лютым 2021-га тавараабарот Беларусі і Таджыкістана склаў $25 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года павялічыўся на 108,3 працэнта. Экспарт Беларусі склаў $24,5 млн (рост на 112,3 працэнта), імпарт - $0,5 млн (рост на 35,5 працэнта). Сальда гандлёвага балансу дадатнае - $24 млн.

У Таджыкістане дзейнічаюць суб'екты тавараправоднай сеткі больш як 15 беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ "БЕЛАЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "МТЗ", ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "Гомсельмаш". На базе "Агратэхсэрвісу" (Гісарскі раён) наладжана зборачная вытворчасць трактароў ААТ "МТЗ", прычэпаў ААТ "Бабруйскаграмаш" і тэхнікі ААТ "Гомсельмаш". У студзені 2019 года заснавана сумеснае таджыкска-беларускае прадпрыемства ТАА "Вытворчасць малочнай прадукцыі "Ватан". З беларускага боку ў праекце ўдзельнічае ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі