У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Снж 2018

Тавараабарот паміж Беларуссю і Сірыяй па выніках года можа дасягнуць $50 млн

Тавараабарот паміж Беларуссю і Сірыяй па выніках года можа дасягнуць $50 млн

4 снежня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Сірыяй па выніках 2018 года можа дасягнуць $50 млн, паведаміў журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад бізнес-сустрэчай прадстаўнікоў беларускіх кампаній з дзелавымі коламі сірыйскай правінцыі Тартус, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гандлі з Сірыяй у нас відавочны дадатны гандлёвы баланс. У студзені-верасні пастаўкі з Сірыі на беларускі рынак склалі каля $3 млн, імпартуем фрукты, сухафрукты. Сірыя таксама прапануе бавоўну. Па выніках дзевяці месяцаў тавараабарот наблізіўся да $40 млн, думаю, што па выніках года ён можа падрасці да $50 млн. Як правіла, у канцы года кантракты закрываюцца, пастаўкі павялічваюцца", - адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Ён падкрэсліў, што ў апошнія гады актыўна робяцца захады для развіцця ўзаемадзеяння дзелавых колаў дзвюх краін. "Беларусь аказвае гуманітарную дапамогу Сірыі, запрашаем дзяцей на адпачынак. Сёння мы гаворым, што ёсць і камерцыйны інтарэс для нашых прадпрыемстваў. Шмат каму здаецца, што там немагчыма працаваць, але гэта не так, там можна і трэба працаваць. У нас ужо добры вопыт, гістарычна добрыя адносіны. Сірыя мае патрэбу ў будматэрыялах, транспартных сродках, медыкаментах, прадуктах харчавання", - сказаў старшыня БелГПП.

Прадпрыемствы дзвюх краін заключылі дамоўленасці па пастаўках у Сірыю прадукцыі медыцынскага прызначэння, машынабудавання. "Думаем, што МАЗ, які не змог раней рэалізаваць дамоўленасці ў выніку відавочных абставін, вернецца да добрых паставак. Іншыя прадпрыемствы змогуць сур'ёзна паўдзельнічаць у супрацоўніцтве з сірыйскімі партнёрамі", - дадаў Уладзімір Улаховіч.

Паводле ацэнкі прэзідэнта Гандлёва-прамысловай палаты правінцыі Тартус Юсефа Шаара, узаемаадносіны дзвюх краін развіваюцца ў пазітыўным ключы. "Беларусь з'яўляецца адным з лепшых сяброў Сірыі. Краіна мае патрэбу ў сельскагаспадарчай, будаўнічай тэхніцы, грузавіках, лекавых сродках і медыцынскіх вырабах, прадуктах харчавання", - канстатаваў ён.

У дзелавых перагаворах прымаюць удзел 13 сірыйскіх кампаній, амаль усе з іх імпарцёры. З беларускага боку ў бізнес-сустрэчы ўдзельнічаюць прадстаўнікі каля 50 кампаній з розных рэгіёнаў краіны. Абмяркоўваецца развіццё супрацоўніцтва і магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферах вытворчасці медыцынскіх прэпаратаў і тэхнікі, будаўніцтва і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, сельскагаспадарчага машынабудавання, хімічнай, харчовай прамысловасці, інфармацыйных тэхналогій, дрэваапрацоўкі і металургіі. "Разлічваем, што вынікі дамоўленасцей будуць вельмі сур'ёзнымі. Гэта паўплывае на тавараабарот у наступным годзе", - рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску