Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2025

Тавараабарот паміж Беларуссю і Арлоўскай вобласцю за апошнія некалькі гадоў вырас у разы

Тавараабарот паміж Беларуссю і Арлоўскай вобласцю за апошнія некалькі гадоў вырас у разы
Фота Брэсцкага аблвыканкама

4 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Арлоўскай вобласцю Расіі за апошнія некалькі гадоў вырас у разы. Аб гэтым 4 жніўня паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык у час другога пасяджэння рабочай групы па ўзаемадзеянні Беларусі і Арлоўскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.

Першае пасяджэнне рабочай групы адбылося ў Брэсце ў кастрычніку 2024 года. На гэты раз яно прайшло ў Арле. Дэлегацыя на чале са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама, які ўзначальвае рабочую групу з беларускага боку, прыехала ў Расію напярэдадні. "Калі гаварыць пра дынаміку апошніх чатырох-пяці гадоў, то тавараабарот расце, прытым расце ў разы. Самае галоўнае, што гэта двухбаковы рух, - сказаў Пётр Пархомчык. - Нашы сустрэчы маюць абсалютна сістэмны характар". Кіраўнік Брэсцкай вобласці перакананы, што патэнцыял дазваляе пашыраць супрацоўніцтва ў розных сферах.

Пётр Пархомчык пералічыў найбольш прыярытэтныя напрамкі. "Гаворачы аб пасажырскім транспарце, гатовы пастаўляць усё, пачынаючы ад сучасных электробусаў, тралейбусаў з аўтаномным ходам, а таксама ўсю сельскагаспадарчую тэхніку. Вы яе добра ведаеце, кожны год набываеце нашы трактары, камбайны", - звярнуў увагу кіраўнік беларускай дэлегацыі. Ёсць узаемныя інтарэсы ў аграрнай сферы, у прыватнасці ў насенняводстве і сортаабмене. "Разумеючы значнасць патрыятычнага выхавання моладзі, нам неабходна больш актыўна выкарыстоўваць назапашаны вопыт і інфраструктуру нашых рэгіёнаў. Напрыклад, у Брэсце пачаў працаваць Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі. Улічваючы асаблівасці нашых рэгіёнаў, разумна было б распрацаваць сумесныя турыстычныя маршруты і арганізаваць на пастаяннай аснове ўзаемныя прэс-туры", - лічыць Пётр Пархомчык.

У час пасяджэння бакі падвялі прамежкавыя вынікі супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт зроблены на ўзаемадзеянні ў прамысловасці, аграпрамысловым комплексе, сферах культуры, спорту і адукацыі. "Ёсць магчымасць больш дэталёва прапрацаваць пытанні па аб'ёмах, перспектывах, работах, якія можна рэалізаваць", - дадаў губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў. Таксама на палях пасяджэння адбылося падпісанне пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Брэстам і Арлом. 

Праграма візіту беларускай дэлегацыі даволі насычаная, у тым ліку яна прадугледжвае наведванне шэрага прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі