Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Jan 2021

Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў студзені-лістападзе 2020 года павялічыўся на 5,4 працэнта да $225 млн

Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў студзені-лістападзе 2020 года павялічыўся на 5,4 працэнта да $225 млн
Фота з архiва

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў студзені-лістападзе 2020 года павялічыўся на 5,4 працэнта да $225 млн, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве ў Ташкенце.

"Экспарт беларускіх тавараў ва Узбекістан склаў $187,1 млн і вырас на 10,8 працэнта ў параўнанні са студзенем-лістападам 2019 года, імпарт з Узбекістана скараціўся амаль на 15 працэнтаў да $37,9 млн. Сальда знешняга гандлю таварамі за гэты перыяд склалася дадатнае і склала $149,2 млн", - расказалі ў пасольстве.

Паводле даных спецыялістаў дыпмісіі, у студзені-лістападзе 2020 года Беларусь істотна нарасціла экспартныя пастаўкі ва Узбекістан мяса ялавічыны - да $38,6 млн (рост у 2,3 раза ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года). Пастаўкі мяса птушкі выраслі ў 1,2 раза, сухога малака - у 1,8 раза, цукру - у 4,5 раза, кандытарскіх вырабаў - у 8,5 раза, шакаладу - у 2,4 раза. У 5,3 раза ўзраслі экспартныя пастаўкі палімераў (іх адгружана на $4 млн), прадметаў гігіены - у 135,3 раза, сродкаў для мыцця і чысткі - у 117,8 раза.

Як адзначылі ў пасольстве, Беларусь пастаўляе на узбекскі рынак шырокую наменклатуру экспартнай прадукцыі практычна ўсіх галін прамысловасці. Усяго больш за 360 таварных пазіцый экспартуецца ва Узбекістан.

"Наша краіна традыцыйна закупляе ва Узбекістане баваўняную пражу і трыкатаж, свежую плодаагароднінную прадукцыю. За 11 месяцаў мінулага года ў 2,3 раза ўзраслі пастаўкі ў Беларусь узбекскіх кавуноў і дынь, у 2,2 раза - іншых свежых фруктаў, у 3,7 раза - арэхаў, у 1,9 раза - абрыкосаў і чарэшні", - паведамілі ў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі