У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2017

Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі з 1 верасня на 6,5 працэнта да Br33

25 жніўня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана ў Беларусі з 1 верасня бягучага года з Br31 да Br33. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 года нумар 642, паведамляе БЕЛТА.

Памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый павышаны на 6,5 працэнта. Пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў, штомесячных дыферэнцыраваных даплат з 1 верасня не змяняюцца, адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдняспісачная колькасць работнікаў бюджэтнай сферы - 859,2 тыс. чалавек.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый павінны забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

Апошні раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася ў Беларусі з 1 студзеня 2017 года - да Br31. Таксама з 1 студзеня былі ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, што тарыфікуюцца 1-14 разрадамі, у памерах Br8,6 - Br5,7.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску